June 11th, 2015

тромплей

Пра Марыначку

Хачу аднавіць гістарычную справядлівасць. Выйшаў вельмі прыгожы каталог да выставы "Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона". Не ў апошняй ступені прыгожым яго зрабілі фатаздымкі нашай Maryna Varabei. Але яе імя ў каталог не патрапіла. Ужо не першы год яна нязменны і безадмоўны фатограф нашага музея і людзей якія тут працуюць. Проста хачу выказаць Марыначке шчырую падзяку за яе працу.

Collapse )

Дарэчы, адкрыцце выставы адбудзецца сёння, у 16 гадзін у нацыянальнай бібліятэке Беларусі. Выстава будзе працаваць да 27 жніўня
тромплей

Страшная гісторыя пра галубоў (каб ім, халера, добра было)

А пачыналася ўсе з таго, што мяне папрасілі сустракаць гасцей у народным строі на адкрыцці выставы. Я канешне пагадзілася, і вырашыла свой любіменькі выпакутаваны строй папраць. Непрыгожа ж гасцей у непапраным строі сустракаць. Папрала ды павесіла на ноч на балкон сушыцца. А раніцай убачыла жах. На маім прыгожанькім фартушку, гэтыя мярзотныя птушкі пакінулі сляды сваёй жыццядзейнасці (па іншаму нагадзілі) смачненька так пакінулі, з вялікім размахам. Усю раніцу згубіла на тое каб знішчыць тыя самыя сляды іх вясёлага жыцця. А зараз сяджу і думаю пайшла б у непапраным, госці нават незаўважылі б:)
P.S. Маці кажа гэта да грошай.

Collapse )