February 25th, 2015

тромплей

Бі сваіх, каб чужыя баяліся!

Не ведаю мяне тут яшчэ хто чытае ці не, але гэта неважна, не зрабіць рэпост проста не магу.
Як высветлілася, па думках "Нашай нівы" наш музей зборышча махровай ваты, якая паліць украінскія сцягі і танчыць на вогнішчы. Мы тут за апошнія 3 дні ўжо стаміліся адбівацца ад неадэкватаў. Дзякуй добраму чалавеку які зрабіў гэты пост. А "Нашай Ніве" хачу сказаць - фу такімі быць. За апошнія некалькі год газэта рэальна скурвілася.
Originally posted by bulbaed at Бі сваіх, каб чужыя баяліся!
“Двое рабочых дзелавіта плюханулі саляры на вогнішча, і Зіма колеру ўкраінскага сцяга была спаленая падчас карагоду па раскіслым лугавінні.” І гэта зусім не суровыя будні Луганды і Дамбаса, Аказваецца, у Музеі народнай архітэктуры і побыту, што ў Азярцы (цім Строчыцах, што прывычней) пад стрэхамі старадаўніх хатак і крыламі млыноў звіла гняздо махровая вата і ненавіснікі ўсяго беларускага? Я таксама не ведаў, аж пакуль не пабачыў на сайце першай беларускай газэты з рысункамі разгромны фотарэпартаж.
Найбольшае абурэнне выклікалі ў чытачоў не гразкія сцяжынкі, чэргі і сумныя выступы з нецікавымі конкурсамі, але наступныя жахлівыя факты. Каб я не ведаў асаблівасцяў нашага музейнага жыцця і тутэйшай медыйнай прасторы, дык мо і я б далучыўся да злоснага галёкання.
Найбольшае абурэнне дэмакратычных каментатараў выклікала ўжо згаданае аутадафэ украінскай Зімы.
maslenitsa10
Collapse )