vyshivanka (vyshivanka) wrote,
vyshivanka
vyshivanka

Страшная гісторыя пра галубоў (каб ім, халера, добра было)

А пачыналася ўсе з таго, што мяне папрасілі сустракаць гасцей у народным строі на адкрыцці выставы. Я канешне пагадзілася, і вырашыла свой любіменькі выпакутаваны строй папраць. Непрыгожа ж гасцей у непапраным строі сустракаць. Папрала ды павесіла на ноч на балкон сушыцца. А раніцай убачыла жах. На маім прыгожанькім фартушку, гэтыя мярзотныя птушкі пакінулі сляды сваёй жыццядзейнасці (па іншаму нагадзілі) смачненька так пакінулі, з вялікім размахам. Усю раніцу згубіла на тое каб знішчыць тыя самыя сляды іх вясёлага жыцця. А зараз сяджу і думаю пайшла б у непапраным, госці нават незаўважылі б:)
P.S. Маці кажа гэта да грошай.

Tags: Жисть, Чёта ржу
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 13 comments