тромплей

Вяселле Заходняга Палесся

На усялякі выпадак і тут раскажу. Раптам тут ёсць яшчэ хто жывы:)
Шаноўныя Сябры! запрашаем на выставу «Вяселле Заходняга Палесся». Урачыстае адкрыццё — 10 лютага ў 13:00 у Музеі беларускага народнага мастацтва ў в. Раўбічы
На адкрыцці мы і паспяваем і вясельны абрад пакажам.
Collapse )
тромплей

Магазины пряжи в Литве (Каунас, Румшишкес, Вильнюс)

Спрошу и тут тоже, на всякий случай. Вдруг меня еще кто-то читает:)
Originally posted by vyshivanka at Магазины пряжи в Литве (Каунас, Румшишкес, Вильнюс)
Уважаемые сообщницы! Особенно жительницы Литвы. Подскажите где в выше обозначеных городах водится пряжа.
Еду на 4 дня в командировку в Румшишкес, очень хочется совместить полезное с приятным.
В первую очередь интересуют Румшишкес и Каунас, потом уже Вильнюс ибо боюсь, туда могу и не доехать.
Больше всего интересуют Кауни и Дундага, а может там ещё что интересное водится, про что я не знаю.
Заранее спасибо!
тромплей

Страшная гісторыя пра галубоў (каб ім, халера, добра было)

А пачыналася ўсе з таго, што мяне папрасілі сустракаць гасцей у народным строі на адкрыцці выставы. Я канешне пагадзілася, і вырашыла свой любіменькі выпакутаваны строй папраць. Непрыгожа ж гасцей у непапраным строі сустракаць. Папрала ды павесіла на ноч на балкон сушыцца. А раніцай убачыла жах. На маім прыгожанькім фартушку, гэтыя мярзотныя птушкі пакінулі сляды сваёй жыццядзейнасці (па іншаму нагадзілі) смачненька так пакінулі, з вялікім размахам. Усю раніцу згубіла на тое каб знішчыць тыя самыя сляды іх вясёлага жыцця. А зараз сяджу і думаю пайшла б у непапраным, госці нават незаўважылі б:)
P.S. Маці кажа гэта да грошай.

Collapse )
тромплей

Пра Марыначку

Хачу аднавіць гістарычную справядлівасць. Выйшаў вельмі прыгожы каталог да выставы "Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона". Не ў апошняй ступені прыгожым яго зрабілі фатаздымкі нашай Maryna Varabei. Але яе імя ў каталог не патрапіла. Ужо не першы год яна нязменны і безадмоўны фатограф нашага музея і людзей якія тут працуюць. Проста хачу выказаць Марыначке шчырую падзяку за яе працу.

Collapse )

Дарэчы, адкрыцце выставы адбудзецца сёння, у 16 гадзін у нацыянальнай бібліятэке Беларусі. Выстава будзе працаваць да 27 жніўня
тромплей

Бі сваіх, каб чужыя баяліся!

Не ведаю мяне тут яшчэ хто чытае ці не, але гэта неважна, не зрабіць рэпост проста не магу.
Як высветлілася, па думках "Нашай нівы" наш музей зборышча махровай ваты, якая паліць украінскія сцягі і танчыць на вогнішчы. Мы тут за апошнія 3 дні ўжо стаміліся адбівацца ад неадэкватаў. Дзякуй добраму чалавеку які зрабіў гэты пост. А "Нашай Ніве" хачу сказаць - фу такімі быць. За апошнія некалькі год газэта рэальна скурвілася.
Originally posted by bulbaed at Бі сваіх, каб чужыя баяліся!
“Двое рабочых дзелавіта плюханулі саляры на вогнішча, і Зіма колеру ўкраінскага сцяга была спаленая падчас карагоду па раскіслым лугавінні.” І гэта зусім не суровыя будні Луганды і Дамбаса, Аказваецца, у Музеі народнай архітэктуры і побыту, што ў Азярцы (цім Строчыцах, што прывычней) пад стрэхамі старадаўніх хатак і крыламі млыноў звіла гняздо махровая вата і ненавіснікі ўсяго беларускага? Я таксама не ведаў, аж пакуль не пабачыў на сайце першай беларускай газэты з рысункамі разгромны фотарэпартаж.
Найбольшае абурэнне выклікалі ў чытачоў не гразкія сцяжынкі, чэргі і сумныя выступы з нецікавымі конкурсамі, але наступныя жахлівыя факты. Каб я не ведаў асаблівасцяў нашага музейнага жыцця і тутэйшай медыйнай прасторы, дык мо і я б далучыўся да злоснага галёкання.
Найбольшае абурэнне дэмакратычных каментатараў выклікала ўжо згаданае аутадафэ украінскай Зімы.
maslenitsa10
Collapse )
тромплей

Украінскія паштоўкі

Неверагодная прыгажосць! Наталля, дзякуй!
Originally posted by kiedy at Украінскія паштоўкі + абмен
Па просьбах gloria_sargi, magik_midnight і vyshivanka паказваю паштоўкі бліжэй.

Ось така гарнюня ў мяне ў двух асобніках, таму адну з радасцю памяняю на іншую паштоўку. Калі камусьці цікава, паказвайце варыянты абмену :)
01

Пад кат хаваю астатнія паштовачкі.
Collapse )
тромплей

крыху пра жыццё і фотачкі

Я усё яшчэ тут, нікуды не знікла, жывая і здаровая. Стужку чытаю, але амаль не каменцірую, выбачайце. Са з'яўленнем у маім тэлефоне кантакціка і фэйсбука стала туды часцей захадзіць, а ЖЧшачка ў тэлефоне мяне бесіць, нейкая яна там нязручная. Апошнім часам мяне шмат у інстаграме, калі хто яшчэ не ведае, я там dav_dao. Працую ўсё там жа, на ўсё той жа працы.
На самой справе я сюды зайшла фоткамі і строем пахваліцца. Здаецца, я сябе ўжо паўсюль паказала акрамя тут:)
Фатограф Марына Варабей
DSC_0536
Collapse )
А яшчэ паазерская хата з вёскі Варашылкі ўжо адчыненая, прыязджайце паглядзець
DSC_0578
Collapse )
тромплей

Срочно разыскивается Радио!

Уважаемые Все!!!
Пишу без особой надежды, но вдруг у кого-нибудь на чердаке завалялся старый радиоприёмник, годов 50-х, 60-х. (Родина-47, Родина-52, Искра, Таллин Б-2 ит.п.)
Буду рада купить или забрать за шоколадку в Минске и окрестностях:) Состояние интересует любое, кроме откровенно убитого, грязь не проблема.
Репост приветствуется. Заранее спасибо!!!
Collapse )